Беларуская Служба

Прэзідэнт Анджэй Дуда знаходзіцца з візітам у Кіеве

23.08.2022 09:05
Галоўнай тэмай перамоваў з прэзідэнтам Зяленскім будзе падтрымка Украіны.
Прэзідэнт Анджэй Дуда знаходзіцца з візітам у Кіеве Jakub Szymczuk / KPRP / prezydent.pl

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда знаходзіцца з візітам у Кіеве на запрашэнне прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. Дарадчык прэзідэнта Польшчы Павел Шрот (Paweł Szrot) паведаміў падчас прэс-канферэнцыі ў Варшаве, што галоўнай тэмай перамоваў лідараў у Кіеве будзе падтрымка Украіны:

- Падтрымка ў пастаўках узбраення, неабходнага згаданай краіне, каб абараняцца ад агрэсара, а таксама эканамічная, гуманітарная і палітычная падтрымка. Гэтага будуць тычыцца перамовы. Пазней прэзідэнты Дуда і Зяленскі прымуць удзел у анлайн-сустрэчы Крымскай платформы.

Нагадваем, міжнародны саміт Крымскай платформы пройдзе ў другі раз і будзе прысвечаны акупаванаму расіянамі паўвостраву.

Кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба паведаміў, што ў сустрэчы возьмуць удзел прадстаўнікі каля 60 краін і міжнародных арганізацый. На ўзроўні прэзідэнтаў і кіраўнікоў урадаў будуць прадстаўлены 40 краін. Неафіцыйна вядома, што прынамсі частка з іх прыедзе ў Кіеў.

IAR /аз

Дзяржсакратары і дарадцы прэзідэнтаў дзесяці краін сустрэліся ў Кіеве

22.08.2022 12:19
Ініцыятарам сустрэчы з'яўляецца кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Украіны Андрэй Ермак.