Беларуская Служба

У Гдыні праходзіць 47-мы Фестываль польскага кіно

13.09.2022 12:16
47-ы Фестываль польскага кіно будзе доўжыцца да суботы, тады стане вядомы пераможцы конкурснай часткі, у якой сёлета за ўзнагароды змагаюцца 20 фільмаў.
Удзельнікі фестывалю PAP/Adam Warżawa

Сёння гледачы фестывалю пабачаць, між іншым, ваенную драму «Арол. Апошні патруль». Фільм рэжысёра Яцэка Блавута адкрыў учора Гдыньскі фестываль, паказваючы трагічны лёс экіпажа польскай падводнай лодкі падчас Другой сусветнай вайны, якая загінула падчас патрулявання ў Паўночным моры на пераломе траўня і чэрвеня 1940 года. Яцэк Блавут кажа, што здымаючы гэты фільм, ён хацеў аддаць даніну памяці ўсім польскім маракам, якія загінулі падчас Другой сусветнай вайны.

Сёння ў рамках Асноўнага конкурсу адбудзецца прэм’ера фільма рэжысёра Яцэка Лусіньскага «Сьубук». Гэта натхнёная рэальнымі падзеямі гісторыя маладой маці хлопчыка-аўтыста, чыя шматгадовая настойлівасць і барацьба з бюракратыяй і чалавечай бяздушнасцю прывялі да значных змен у польскай сістэме адукацыі.

47-ы Фестываль польскага кіно будзе доўжыцца да суботы, тады стане вядомы пераможцы конкурснай часткі, у якой сёлета за ўзнагароды змагаюцца 20 фільмаў.

ав