Намеснік міністра клімату і навакольнага асяроддзя Малгажата Галіньска паведаміла, што неўзабаве пачнецца праграма аднаўлення экасістэмы ракі Одэр. Паводле яе слоў, на гэтыя мэты плануецца выдзеліць 14 мільёнаў злотых.
У рамках праграмы ў раку будзе выпушчана жывая рыба. «Рашэнне аб выдзяленні гэтай сумы вынікае з пачуцця адказнасці не толькі за тое, што адбылося на рацэ Одэр, але і за тое, што адбудзецца ў будучыні», – сказала Малгажата Галіньска на прэс-канферэнцыі ў Шчэціне. Яна выказала надзею, што сумесная праца дапаможа аднавіць рачную экасістэму і абараніць Одэр у будучыні ад такіх сітуацый, як гэтым летам, калі назіралася масавая гібель рыбы ў рацэ.
Малгажата Галіньска паведаміла, што справаздача групы экспертаў аб тым, што адбылося ў рацэ, будзе прадстаўленая да канца гэтага месяца.
Праграму экалагічнага аздараўлення ракі плануецца пачаць у кастрычніку.
IAR PR/нг