Беларуская Служба

Па Baltic Pipe пайшоў першы газ

01.10.2022 11:44
Пакуль што адзіным карыстальнікам сістэмы Baltic Pipe будзе PGNiG.
Ruszają pierwsze dostawy gazu do Polski przez gazociąg Baltic Pipe
Ruszają pierwsze dostawy gazu do Polski przez gazociąg Baltic PipeROBERT STACHNIK/REPORTER

1 кастрычніка ў 6.00 пачалася падача газу па газаправодзе Baltic Pipe. «Сёння гістарычны момант і дзень, якога мы чакалі шмат гадоў!» – напісала мінітср клімату Польшчы Анна Москва ў Twitter. Нагадаем, у аўторак 27 верасня адбылося ўрачыстае адкрыццё газаправода. Планавая перакачка газу на камерцыйнай аснове, аднак, пачалася ў суботу.

Пакуль што адзіным карыстальнікам сістэмы Baltic Pipe будзе PGNiG. Кампанія выкупіла большую частку магутнасцяў газаправода, якія ў канчатковым выніку складуць 10 мільёнаў кубаметраў штогод. PGNiG будзе імпартаваць газ уласнай здабычы на ​​нарвежскім шэльфе і газ, закуплены ў іншых вытворцаў.

Газаправод з'яўляецца сумеснай інвестыцыяй аператараў газатранспартных сістэм з Польшчы і Даніі – Gaz-System і Energinet. Gaz-System зʼяўляецца ўладальнікам і аператарам часткі, якая пачынаецца на беразе дацкага вострава Зеландыя і ідзе ў Польшчу па дне Балтыйскага мора.

iar/эж