Беларуская Служба

У Польшчы адкрылі два новыя радовішчы прыроднага газу

27.10.2022 10:03
Ілюстрацыйны здымакфота: evgenii mitroshin/ Shutterstock

Кампанія "Польская здабыча нафты і газу" (PGNiG) адкрыла два новыя радовішчы прыроднага газу ў Вялікай Польшчы. Радовішчы знаходзяцца ў Срэдзіцкім і Касцянскім паветах. Ацэначныя рэсурсы - каля 600 мільёнаў кубічных метраў.

Паводле ацэнак PGNiG, працэс распрацоўкі новых радовішчаў, пасля чаго пачнецца здабыча газу, зойме каля 3 гадоў. Чакаецца, што агульная здабыча складзе каля 20 мільёнаў кубаметраў у год.

PGNiG падкрэслівае, што радовішчы ўтрымліваюць багаты азотам газ з высокім утрыманнем метану.

«Два новыя радовішчы, адкрытыя PGNiG у Польшчы, з'яўляюцца дадатковай гарантыяй бяспекі паставак для нашых кліентаў. Падзеі мінулага года яскрава паказалі, наколькі важную ролю можа адыгрываць уласная здабыча газу ў забеспячэнні энергетычных патрэбаў краіны» — заявіла прэзідэнт кампаніі Івона Ваксмундзка-Алейнічак (Iwona Waksmundzka-Olejniczak).

Пошукі пачаліся летам 2022 года.

IAR / вх