Беларуская Служба

М.Маравецкі: Расійская дэзінфармацыя з'яўляецца істотнай пагрозай для бяспекі Еўрасаюза

18.11.2022 11:43
Адсутнасць адказу на прапаганду можа заахвоціць Крэмль да далейшага падрыву гістарычных фактаў, папярэдзіў прэм'ер-міністр Польшчы. 
.
М. МаравецкіPAP/Rafał Guz

 Пра гэта польскі прэмʼер распавёў у відэазвароце да ўдзельнікаў канферэнцыі ў Празе, прысвечанай выклікам, якія стаяць перад еўрапейскай палітыкай гістарычнай памяці.

Матэвуш Маравецкі заявіў, што праз сваю прапаганду адносна вайны ва Украіне Расія вядзе гібрыдную вайну, накіраваную не толькі супраць сваіх грамадзян, але таксама супраць еўрапейцаў і лідараў грамадскай думкі ва ўсім свеце:

-Крэмль хоча пасеяць недавер, выкарыстаць слабасць і падарваць дэмакратычныя працэсы, што зʼяўляецца істотнай пагрозай бяспецы Еўрасаюза.

Няздольнасць Еўропы адказаць на расійскую прапаганду можа заахвоціць рэжым Уладзіміра Пуціна паставіць пад сумнеў добра задакументаваныя і добра вядомыя гістарычныя факты, сцвярджаў прэмʼер-міністр Польшчы.

-Таксама нельга забываць пра ідэалогію «рускага міру», якая зʼяўляецца эквівалентам камунізму ХХ стагоддзя. Гэта не варʼяцтва, а прадуманая стратэгія, якая ўжо адчыніла браму генацыду.

Матэвуш Маравецкі нагадаў, што ў апошнія гады ў Расіі былі прынятыя пастановы, якія сталі інструментам цэнзуры. Яны перашкаджалі незалежным расійскім гісторыкам праводзіць даследаванні і прывялі да сцірання гістарычных фактаў, якія не ўпісваліся ў расійскі наратыў Другой сусветнай вайны.

ав