Беларуская Служба

Кіраўнік МЗС: Мы заклікаем міжнародную супольнасць спыніць расійскую агрэсію

01.12.2022 09:23
У сераду ў Лодзі адбылося заключнае паседжанне сустрэчы грамадзянскай супольнасці АБСЕ. 
.
З. РаўPAP/Roman Zawistowski

«У рамках канферэнцыі грамадзянскай супольнасці АБСЕ ў сераду была прынятая Лодзінская дэкларацыя, аўтары якой заклікаюць міжнародную супольнасць спыніць агрэсію Расіі супраць Украіны і не дапусціць беспакаранасці вінаватых у ёй», – паведамілі ў МЗС Польшчы.

У сераду ў Лодзі адбылося заключнае паседжанне сустрэчы грамадзянскай супольнасці АБСЕ (Платформа грамадзянскай салідарнасці). У ім узяў удзел кіраўнік польскага МЗС і адначасова старшыня АБСЕ Збігнеў Раў, кіраўнік МЗС Паўночнай Македоніі, якая прыме старшынства ў арганізацыі ў 2023 годзе Буяр Асмані і генеральны сакратар АБСЕ Хельга Шмід.

«У рамках канферэнцыі грамадзянскай супольнасці АБСЕ сёння была прынятая Лодзінская дэкларацыя, аўтары якой заклікаюць міжнародную супольнасць спыніць расійскую агрэсію супраць Украіны, не дапусціць беспакаранасці і забяспечыць справядлівасць», – паведамляе МЗС у Твітэры.

«Падчас сустрэчы з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці АБСЕ міністр Збігнеў Раў падкрэсліў прыхільнасць польскага старшынства ў забеспячэнні адпаведнай прасторы для сумесных дзеянняў і дыскусій, а таксама падзякаваў усім арганізацыям за супрацоўніцтва», – падкрэсліваецца ў паведамленні.

Канферэнцыя прайшла ў кулуарах Рады міністраў АБСЭ, якая пачалася сёння ў Лодзі. Тэмамі двухдзённага пасяджэння Рады будуць вайна ва Украіне і яе ўплыў на еўрапейскую бяспеку, а таксама падсумаванне гадавога старшынства Польшчы ў АБСЕ.

Прэс-сакратар МЗС Лукаш Ясіна паведаміў, што ўдзел у сустрэчы ўжо пацвердзілі некалькі дзясяткаў міністраў, у тым ліку кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі Джэймс Клеверлі, кіраўнік нямецкай дыпламатыі Анналена Бэрбок і кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба. ЗША будзе прадстаўляць намеснік дзяржсакратара Вікторыя Нуланд.

Сустрэчу правядуць кіраўнік МЗС і старшыня АБСЕ Збігнеў Раў; падчас сустрэчы адбудзецца сімвалічная перадача старшынства ў АБСЕ міністру замежных спраў Паўночнай Македоніі Буяру Асмані.

Польшча адмовілася выдаць візы чальцам расійскай дэлегацыі АБСЭ. Гэтую краіну на саміце прадстаўляе пастаянны прадстаўнік Расіі пры АБСЕ Аляксандр Лукашэвіч; Беларусь прадстаўлена на такім жа ўзроўні.