Беларуская Служба

Замежнікі складаюць 6,5 працэнта ад усіх застрахаваных у Польшчы

01.12.2022 12:17
Гэта рост на 23,5 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам 2021 года.
Здымак мае ілюстрацыйны характарgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Польшчы працуе ўсё больш замежнікаў, іх 6,5 працэнта ад усіх застрахаваных. На канец верасня 2022 года ў Фондзе сацыяльнага страхавання (ZUS) было зарэгістравана больш за 1 мільён замежнікаў. Гэта рост на 23,5 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам 2021 года.

З гэтай колькасці 59% людзей – штатныя работнікі, 2,5% – прадпрымальнікі, астатнія былі ахоплены іншымі формамі занятасці.

Паводле ZUS, найбольшую групу застрахаваных іншаземцаў складаюць грамадзяне Украіны (71,2% застрахаваных іншаземцаў і 4,6% усіх застрахаваных), прыток якіх на польскі рынак працы быў дадаткова актывізаваны ваеннымі дзеяннямі.

ав