Беларуская Служба

У Польшчы назіраецца павольны рост колькасці выпадкаў COVID-19

09.12.2022 10:12
Паводле прагнозаў Міністэрства аховы здароўя, пік захворвання прыпадзе на другую палову студзеня. 
Міністр аховы здароўя Польшчы Адам НядзельскіPAP/Tomasz Gzell

На працягу некалькіх тыдняў у Польшчы назіраецца павольны рост колькасці выпадкаў COVID-19. Намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска паведаміў, што колькасць хворых з тыдня ў тыдзень павялічваецца прыкладна на 20-30 працэнтаў.

Вальдэмар Краска адзначыў, што ў цяперашні час колькасць выпадкаў расце ва ўсёй Еўропе з-за з'яўлення новага субварыянта віруса BQ1. Ён дадаў, што медыкі назіраюць значна больш цяжкі ход хваробы ў людзей, якія ўвогуле не былі прышчэпленыя або не перахварэлі на COVID-19.

Паводле прагнозаў Міністэрства аховы здароўя, пік захворвання прыпадзе на другую палову студзеня. Тады, як сказаў намеснік міністра, штодзённая колькасць выпадкаў можа скласці да пяці тысяч заражэнняў.

ав