Учора 74 чалавекі спрабавалі нелегальна перайсці з Беларусі ў Польшчу, паведамілі ў Памежнай службе.
На ўчастку, які ахоўваецца заставай у Баброўніках, 14 чалавек – грамадзяне Каморскіх выспаў, Анголы, Конга, Ірана, Ірака і Афганістана – незаконна перасеклі памежную раку Свіслач.
У сваю чаргу ў раёне памежнай заставы ў Белавежы за аказанне дапамогі быў затрыманы ўкраінец, які перавозіў чатырох егіпцян. У гэтых людзей былі расійскія візы.
ав