Беларуская Служба

У Ясёнцы пад Жэшавам завяршыўся міжнародны саміт па гуманітарнай дапамозе «Свет за Украіну»

09.12.2022 17:02
У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 1200 чалавек. Адбылося 40 дыскусійных панэляў і дэбатаў.
 40    .
Адбылося 40 дыскусійных панэляў і дэбатаў. PAP/Darek Delmanowicz

Сярод тэм, якія абмяркоўваліся ў Ясёнцы, былі: дапамога бежанцам, рэабілітацыя ахвяр, забеспячэнне неабходных паслуг і аднаўленне эканомікі, догляд за дзецьмі і адказнасць за ваенныя злачынствы.

Арганізатары падкрэслілі, што саміт «Свет за Украіну» аб'яднаў намаганні ўрадаў і мясцовых органаў улады, няўрадавых арганізацый і бізнесу, каб разам яшчэ лепш адрэагаваць на ўкраінскі заклік аб дапамозе. Падчас сустрэчы было адзначана, што расійская тэрарыстычная кампанія паглыбляе гуманітарны крызіс ва Украіне і можа прывесці да новай хвалі бежанцаў цягам будучай зімы.

Падчас шматлікіх выступаў нагадвалася, што падзея адбылася ў Ясёнцы на Падкарпацці. Гэты рэгіён адыграў ключавую ролю ў стварэнні сеткі падтрымкі Украіны з пачатку канфлікту. Два яе галоўныя гарады – Жэшаў і Пшэмысль – былі ўдастоены прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім ганаровага звання «Гарады-ратавальнікі».

Мерапрыемства праходзіла пад патранатам Рады Еўропы, Міністэрства замежных спраў Украіны і прэзідэнта Жэшава. Саміт W4UA быў падтрыманы, сярод іншых, Global Empowerment Mission, UNITED24, Polish Humanitarian Action, Core Response, Americares, Project Hope і Raft Association.

ав