Інстытут метэаралогіі і воднай гаспадаркі Польшчы папярэджвае аб моцным снегападзе па паўднёвым усходзе краіны.
Другое па трохбальнай шкале папярэджанне вынесена для Падкарпацця, паўднёвай часткі Люблінскага ваяводства і ўсходніх паветаў Малапольшчы. Сіноптыкі прагназуюць тут снегапады ўмеранай інтэнсіўнасці з павелічэннем снежнага покрыва на 20-30 сантыметраў. Папярэджанне дзейнічае з 22.00 да 14.00 заўтрашняга дня.
У сваю чаргу ў астатніх раёнах Люблінскага і Малапольскага ваяводстваў, а таксама на паўднёва-ўсходніх ускраінах Мазовіі і Сьвентакшыскага ваяводства дзейнічае папярэджанне першай ступені. Прагназуецца снегапад, прырост снежнага покрыва складзе ад 10 да 15, месцамі да 20 сантыметраў. Папярэджанне дзейнічае з 22.00 гадзіны на поўдні і з 3.00 па поўначы вобласці – да 16.00 заўтрашняга дня.
iar/нг