Беларуская Служба

Польскае радыё зладзіла дабрачынную акцыю «Choinki Jedynki», сродкі ад якой пойдуць на дапамогу ўкраінскім сем’ям у Польшчы

11.12.2022 08:49
Усяго было сабрана 121 730 злотых ($27 000).
Choinki Jedynki 2022
"Choinki Jedynki 2022"Polskie Radio

Першы канал Польскага радыё ў дваццаць першы раз зладзіў дабрачынную акцыю «Choinki Jedynki» на карысць фундацыі акторкі Анны Дымнай «Mimo wszystko« (»Нягледзячы ні на што») і сёлета таксама для ўкраінскіх сем’яў, якія знаходзяцца пад апекай гэтай арганізацыі.

У суботу, 10 снежня, на аўкцыёне былі выстаўлены дзіцячыя працы, узнагароджаныя членамі журы мастацкага конкурсу, і падапечных фонду Анны Дымнай «Нягледзячы ні на што». Раней на працягу пяці дзён у эфіры першага каналу ПР выстаўляліся на таргі падарункі дарослых – вядомых, выдатных дзеячаў свету культуры, музыкі, навукі і спорту.

Найбольшую суму на аўкцыёне дасягнулі рэчы, ахвяраваныя жонкай Прэзідэнта Рэспублікі Польшча Агатай Корнхаўзер – Дудай, і тэнісная футболка Ігі Свёнтэк. Усяго было сабрана 121 730 злотых ($27 000).

Ганаровы патранат над мерапрыемствам аказала жонка Прэзідэнта Рэспублікі Польшча Агата Корнхаўзер – Дуда, якая перадала на аўкцыён дзве свае работы ручной работы і карціну 17-гадовай украінкі.

Найбольшыя сумы атрымалі работы першай лэдзі 28 000 злотых  ($6220),  гэта дзве работы выкананыя ў тэхніцы дэкупаж. Першая з іх – гэта сэрца, якое, з аднаго боку, сімвалізуе любоў, якой заўсёды напоўнена Каляды, а з іншага боку -  вялікія сэрцы ўсіх тых, хто падтрымлівае акцыю «Choinki Jedynki», – сказала жонка прэзідэнта Рэспублікі Польшча Агата Корнхаўзер-Дуда.

Акрамя таго, сёлета першая лэдзі перадала на аўкцыён унікальную карціну 17-гадовай украінкі, якая падчас агрэсіі Расіі супраць Украіны знайшла прытулак у Польшчы. Аўтарка папрасіла перадаць карціну на аўкцыён, каб падтрымаць суграмадзян.
Футболка Ігі Свёнтэк з турніру «Ралан Гарос», калі тэнісістка ў другі раз выйграла тытул чэмпіёнкі гэтага турніру Вялікага шлема, была прададзеная на аўкцыёне за 7300 злотых ($1620).

Усе сабраныя сродкі атрымае фонд Анны Дымнай «Mimo wszystko« (»Нягледзячы ні на што»).

У аўторак 27 снежня ў в 18.00 у Канцэртнай студыі Польскага радыё ім Вітольда Лютаслаўскага ў Варшаве адбудзецца канцэрт Вікі Габар, які завершыць сёлетнюю 21-ю дабрачынную акцыю 1-га каналу Польскага радыё «Choinki Jedynki».

IAR/яс