Інстытут метэаралогіі і воднай гаспадаркі папярэджвае аб вельмі складаных умовах надвор'я ў Польшчы.
Краіна аказалася ў зоне нізкага ціску, якая прыносіць моцныя снегапады і парывы ветру.
Моцны вецер са снегападамі перамяшчаецца з паўднёвага ўсходу на поўнач Польшчы.
Як паведамляюць сіноптыкі, мінулай ноччу на Падкарпацці выпала каля 30 см снегу.
Зона інтэнсіўных снегападаў перамяшчаецца ўздоўж усходняй мяжы Польшчы. Цяпер найбольш інтэнсіўна снег падае на ўсходзе краіны- на Любліншчыне, усходняй Мазовіі, і паўднёвым Падляшшы.
Умовы на дарогах вельмі складаныя, таму што адзін толькі моцны снегапад зніжае бачнасць нават да 500 метраў.
Інстытут метэаралогіі і воднай гаспадаркі выдаў метэаралагічныя папярэджанні аб інтэнсіўных снегападах амаль на ўсёй тэрыторыі ўсходняй Польшчы і месцамі на поўдні Сілезскага, Апольскага і Ніжнесілезскага ваяводстваў.
яс