Беларуская Служба

У Польшчу прыбыла чарговая партыя 63 бронемашын Cougar

12.12.2022 12:06
Бронеаўтамабілі атрымалі польскія сродкі сувязі і былі перафарбаваныя пад стандарты Войска Польскага.
Do Polski dotarła z USA kolejna dostawa 63 pojazdów wielozadaniowych MRAP COUGAR 4x4
Do Polski dotarła z USA kolejna dostawa 63 pojazdów wielozadaniowych MRAP COUGAR 4x4Wojsko Polskie/12 Dywizja Zmechanizowana

У Польшчу прыбыла чарговая партыя 63 бронемашын Cougar. Агулам Польшча закупіла 300 ужываных бронемашын, якія раней былі на ўзбраенні арміі ЗША. Сума кантракту склала 27 млн 500 тыс. долараў ЗША. Бронеаўтамабілі атрымалі польскія сродкі сувязі і былі перафарбаваныя пад стандарты Войска Польскага.

Cougar – гэта цяжкая бронемашына амерыканскай вытворчасці, прынятая на ўзбраенне ў 2002 годзе. Аўтамабіль з колавай формулай 4 на 4 можа перавозіць шэсць салдат.

Бронеаўтамабіль у стане вытрымаць выбух 7 кг у тратылавым эквіваленце пад днішчам і 14 кг пад колам. Агульная вага бронемашыны складае 17 т, грузападымальнасць 2 т 500 кг, а запас ходу па шашы – 966 км.

Cougar знаходзіцца на ўзбраенні шматлікіх армій у свеце.

Раней паведамлялася, што Польшча праводзіць мадэрнізацыю арміі, закупляючы новую тэхніку і ўзбраенне.

вс