Беларуская Служба

У Польшчы трэць судовых спраў адбываецца анлайн

12.12.2022 20:07
Толькі сёлета 655 тыс. заяў і 200 тыс. іншых судовых дакументаў былі пададзеныя ў Дзяржаўны судовы рэгістр электронным шляхам.
Ілюстрацыйны здымакфота: shutterstock.com/siekierski

У апошнія гады ў галіне судовай сістэмы ў Польшчы праведзенае вялікая праца па пераходзе на лічбавыя тэхналогіі, дзякуючы чаму сёння трэцяя частка судовых спраў адбываецца анлайн, паведаміў намеснік міністра юстыцыі Польшчы Міхал Вось.

Для прыкладу, Дзяржаўны судовы рэгістр, які з'яўляецца базай для юрыдычных асоб, працуе анлайн цалкам, і толькі сам кліент можа выбраць, ці падаваць дакументы ў электроннай версіі, ці традыцыйным шляхам. Віцэ-міністр сказаў, што толькі сёлета 655 тыс. заяў і 200 тыс. іншых судовых дакументаў былі пададзеныя ў Дзяржаўны судовы рэгістр электронным шляхам.

Паводле Міхала Вося, гэта значна скарачае судовую працэдуру па рэгістрацыі юрыдычнай асобы, а таксама ў значнай ступені змяншае офісныя выдаткі.

вс