У праграме цырымоніі – святая імша ў 11.00 за ахвяраў ваеннага становішча, вязняў і пацярпелых у 1981-89 гг., ускладанне кветак да сцяны памяці і ўзнагароджанне заслужаных дзеячаў «Крыжамі Свабоды і Салідарнасці». Запланаваны таксама канцэрт Януша Радэка «Белая і чырвоная свабода».
Яраслаў Урублеўскі з «Музея выклятых жаўнераў і палітвязняў ПНР» кажа Польскаму радыё, што гэта асаблівае месца памяці ахвяраў ваеннага становішча.
«Тут былі зняволеныя, моладзь, студэнты, рабочыя, друкары, людзі, якія ўдзельнічалі ў вулічных дэманстрацыях. Іх змаганне не было марным», – падкрэслівае Яраслаў Урублеўскі.
Падчас цырымоніі 32 актывісты будуць узнагароджаныя «Крыжамі свабоды і салідарнасці». Узнагароды ўручыць на просьбу прэзідэнта Інстытута нацыянальнай памяці прэзідэнт Анджэй Дуда.
У 14.30 пачнецца канцэрт Януша Радэка «Бела-чырвоная свабода», прысвечаны памяці ахвяраў ваеннага становішча. Канцэрт у абаграваным намёце ў дворыку музея адкрыты для ўсіх.
Януш Радэк выканае вядомыя хіты, такія як «Муры», «Мы хочам быць сабой», «Дзіўны гэты свет» Чэслава Немена і верфны хіт 80-х – «Песенька для дачкі».
IAR/яс