Маравецкі сказаў, што поўная адказнасць за ўвядзенне ваеннага становішча і за яго ахвяры ляжыць на тагачасным камуністычным урадзе. Кіраўнік урада ўшанаваў памяць ахвяраў камунізму, у прыватнасці забітых падчас ваеннага становішча.
- Ваеннае становішча гэта не толькі дзясяткі тысяч арыштаваных, збітых, прыніжаных, але гэта таксама больш за 100 чалавек забітых за перыяд ваенага становішча. Гэта афіцыйныя статыстыкі. А на сам рэч, ахвяр было на многа больш, яны зніклі з рук «невядомых», а тыя «невядомыя» ўладамі краіны ніколі не былі выяўлены.
Прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі дадаў, што ваеннае становішча таксама спрычынілася да масавай эміграцыі палякаў. Польшчу тады пакінула больш за мільён чалавек, і краіна страціла шанец на эканамічнае развіццё.
41 год таму, у ноч з 12 на 13 снежня 1981 года, камуністы ўвялі ў Польшчы ваеннае становішча. Уладу пераняла Ваенная рада нацыянальнага выратавання на чале з генералам Войцехам Ярузэльскім. Мэтай увядзення ваеннага становішча была ліквідацыя сацыяльных пратэстаў і прыпыненне пачатых у жніўні 1980 г. дэмакратычных працэсаў. Афіцыйнай прычынай увядзення ваеннага становішча стала пагаршэнне эканамічнага становішча краіны і пагроза дзяржаўным структурам.
яс