Беларуская Служба

Польшча руыхтуе змены ў Закон аб дапамозе бежанцам з Украіны

13.12.2022 16:10
Мэта – аптымізацыя сацыяльных выплат украінцам.
Павел Шэфернакерtwitter.com/MSWiA_GOV_PL

Сэйм накіраваў урадавы праект зменаў у Закон аб дапамозе ўцекачам з Украіны на дапрацоўку ў Камітэт унутраных спраў. Мэта – аптымізацыя сацыяльных выплат украінцам.

Намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Павел Шэфернакер падкрэсліў, што неабходна зрабіць больш шчыльнай сістэму ўсіх відаў выплат для ваенных бежанцаў з Украіны.

«Нарматыўныя акты, якія мы падрыхтавалі, на сто працэнтаў абараняюць інтарэсы дзяржавы», – адзначыў ён. Намеснік міністра МУС дадаў, што кожны бежанец будзе мець 30 дзён з моманту прыбыцця ў Польшчу, каб падаць заяўку на ідэнтыфікацыйны нумар жыхара краіны PESEL:

- На тэрыторыі Польшчы знаходзіцца яшчэ шмат людзей, якія беглі ад вайным, але дагэтуль яны не падалі заявы на атрыманне нумару PESEL. Сёння ўжо няма чэргаў у адміністрацыйных установах, так, як гэта было ў сакавіку, красавіку ці траўні. Адміністрацыя Польскай Рэспублікі мусіць мець інфармацыю аб людзях, якія хочуць заставацца на тэрыторыі краіны. Гэта не складана звярнуцца за польскі нумар PESEL.

Украінскія ўцекачы будуць пакрываць частку выдаткаў на пражыванне ў месцах калектыўнага размяшчэння, арганізаваных ваяводамі, мясцовым самакіраваннем і іншымі грамадскімі ўстановамі. Павел Шэфернакер патлумачыў, што гэта тычыцца асоб, якія будуць знаходзіцца ў Польшчы больш за 120 дзён.

- Усе з 1 сакавіка 2023 г. мусяць мець нумар PESEL. Людзі, якія знаходзяцца ў Польшчы больш за 120 дзён будуць удзельнічаць у аплаце коштаў утрымання. Спачатку, на працягу трох месяцаў гэта будзе 50% коштаў утрымання, а з першага мая людзі, якія знаходзяцца ў Польшчы больш за 180 дзён будуць плаціць75% коштаў, але не больш чым 60 злотых за дзень.

Законапраект аб дапамозе бежанцам з Украіны таксама змяшчае палажэнні аб далейшай фінансавай падтрымцы органаў мясцовага самакіравання дадатковых адукацыйных праграм для дзяцей з Украіны.

IAR/яс