Беларуская Служба

Прыз глядацкіх сімпатый 22-га фестывалю WATCH DOCS «Правы чалавека ў кіно» атрымаў фільм «Маладая Беларусь»

13.12.2022 19:06
«Пасля ўцёкаў з краіны маладыя беларусы шукаюць сваё месца ў свеце.»
   22-  WATCH DOCS
Прыз глядацкіх сімпатый 22-га фестывалю WATCH DOCS «Правы чалавека ў кіно» атрымаў фільм «Маладая Беларусь»https://watchdocs.pl/aktualnosci/publicznosc-wybrala-najlepszy-film-watch-docs-2022-

Сталі вядомыя вынікі галасавання гледачоў 22-га фестывалю WATCH DOCS «Правы чалавека ў кіно». Прэс-служба кінафестывалю паведамляе, што ў гэтым годзе прыз глядацкіх сімпатый атрымалі стваральнікі фільма «Маладая Беларусь» Лукаш Руціньскі і Патрык Шчэпаняк.

На старонцы кінафестывалю ў апісанні фільма гаворыцца:

«Траўматычныя ўспаміны пра рэпрэсіі, барацьбу з сістэмай і туга па звычайным жыцці. Пасля ўцёкаў з краіны маладыя беларусы шукаюць сваё месца ў свеце.

Маладыя беларусы – вымушаныя эміграваць пасля жорсткага падаўлення антыўрадавых выступаў восенню 2020 года – не здаюцца.

Як і герой фільма, вядучы канала NEXTA, які ўцёк з краіны і спрабуе знайсці сябе ў новай польскай рэчаіснасці. Але цяжка жыць на чужыне.

Жыццё Андрэя – гэта з аднаго боку хіп-хоп, татуіроўкі і тусоўкі, а з другога – настальгія, адчуванне безнадзейнасці і ўсё горшая інфармацыя з Беларусі, якую ён кожны дзень пускае ў эфір. Ці знойдзе пакаленне маладых людзей сілы працягваць барацьбу за дэмакратыю? Як зменіцца іхная сітуацыя ў сувязі з расійскім уварваннем ва Украіну, у якім іх радзіма бярэ ўдзел разам з агрэсарам?»

Да канца года вы можаце знайсці спецыяльную бясплатную калекцыю WATCH DOCS на платформе player.pl. У яго ўвайшлі адны з самых цікавых фільмаў апошніх гадоў, фаварыты публікі і адзін выбраны фільм з 22-га сёлетняга фестывалю.

яс