Беларуская Служба

42 чалавекі ўчора спрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу

14.12.2022 11:56
 .
Ілюстрацыйнае фота.Straż Graniczna/twitter

За ўчорашні дзень з Беларусі ў Польшчу спрабавалі нелегальна трапіць 42 чалавекі. Памежная служба паведамляе ў Twitter, што яшчэ тры чалавекі затрыманыя за дапамогу ў незаконным перасячэнні мяжы.

Арышт кур'ераў адбыўся ў раёне, які ахоўваўся гвардзейскім пастам у Баброўніках. Гэта трое ўкраінцаў, якія перавозілі дзевяць егіпцян. Машыну, на якой яны ехалі, відаць, занесла і яна зʼехала ў кювет.

Мігранты, якія спрабавалі трапіць у Польшчу, былі з Эфіопіі, Егіпта, Ірака, Емена і Сірыі.

IAR/SG Twitter/ вх

Некалькі тысяч бежанцаў, якія нелегальна перайшлі мяжу з Беларусі, могуць быць вернутыя ў Польшчу

13.12.2022 13:20
Еўрапейскія краіны пачалі масава высылаць мігрантаў, якія нелегальна перасеклі мяжу ў Польшчы.