Беларуская Служба

Маравецкі: Польшча – сярод краінаў, якія ініцыююць дзеянні па зніжэнні коштаў на энерганосьбіты

14.12.2022 14:02
Premier Mateusz Morawiecki weźmie w czwartek udział w posiedzeniu Rady Europejskiej
Premier Mateusz Morawiecki weźmie w czwartek udział w posiedzeniu Rady EuropejskiejTwitter/@PremierRP

Перад ад'ездам на саміт Еўрасаюза ў Бруселі прэмʼер-міністар Матэвуш Маравецкі заявіў, што Польшча зʼяўляецца адной з краінаў, якія ініцыююць дзеянні па зніжэнні коштаў на сыравіну і энерганосьбіты.

Кіраўнік урада падкрэсліў, што Еўропа не павінна быць паралізаваная страхам перад Расіяй і павінна дзейнічаць зараз, каб праз некалькі месяцаў рост коштаў не прывёў да эканамічнага крызісу.

«Мы сярод тых краін, якія ініцыююць дзеянні па зніжэнні коштаў на сыравіну і энерганосьбіты. Гэта максімальная столь цаны на газ, максімальная столь на сырую нафту. Каб у студзені, лютым, сакавіку была самая нізкая цана на паліва на запраўках, каб замарозка коштаў на энерганосьбіты і газ не абцяжарвала празмерна бюджэт, – заявіў прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі.

Прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі ў Бруселі возьме ўдзел у саміце лідараў краінаў Еўрасаюза, краін ASEAN, а таксама ў пасяджэнні Рады Еўропы.

IAR / вх