Беларуская Служба

Наш кіраўнік атрымала ўзнагароду з рук прэзідэнта Анджэя Дуды

15.12.2022 08:02
Урачыстае ўручэнне статуэтак, на якім таксама прысутнічала першая лэйдзі Агата Карнхаўзэр-Дуда, прайшла ў прэзідэнцкай рэзідэнцыі «Бельведэр» у Варшаве.
         .    -    -.   , , 14  2022
Галіна Остас атрымлівае ўзнагароды з рук прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды. Побач з ім - першая лэйдзі Агата Карнхаўзэр-Дуда. Прэзідэнцкая рэзідэнцыя «Бельведэр», Варшава, 14 снежня 2022 годафота: Канцылярыя прэзідэнта Рэспублікі Польшча/KPRP/Grzegorz Jakubowski

Журналістка Каналу замежнага вяшчання Польскага радыё Галіна Остас узнагароджаная прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам з нагоды 30-годдзя Фонду «Дапамога палякам на Усходзе». Урачыстае ўручэнне статуэтак, на якім таксама прысутнічала першая лэйдзі Агата Карнхаўзэр-Дуда, прайшло ў прэзідэнцкай рэзідэнцыі «Бельведэр» у Варшаве.

Фонд дапамагае і падтрымлівае палякаў, якія пражываюць у рэспубліках былога СССР, у тым ліку ў Беларусі.

Падчас урачыстасці Галіна Остас звярнула ўвагу на тое, што з самага пачатку існавання фонду з ім супрацоўнічае Канал замежнага вяшчання дзяржаўнага радыё. Дзякуючы гэтаму супрацоўніцтву былі арганізаваныя шматлікія акцыі дапамогі палякам, якія жывуць за мяжой.

Пасля нападзення Расіі на Украіну фонд пачаў шырокую дапамогу жыхарам Украіны, незалежна ад нацыянальнасці. Галіна Остас зазначыла, што да дапамогі падключыліся многія польскія фірмы, арганізацыі і дзяржаўныя ўстановы.

Галіна Остас з’яўляецца галоўным рэдактарам Польскай службы, а таксама Рэдакцыі «Усход» Замежнага вяшчання Польскага радыё, у склад якой уваходзяць Беларуская, Руская і Украінская службы. З Польскім радыё Галіна Остас звязаная больш за 40 гадоў.

Фонд «Дапамога палякам на Усходзе» быў створаны 30 гадоў таму па ініцыятыве тагачаснага прэм'ер-міністра Польшчы Яна Альшэўскага.

вс