Беларуская Служба

Выбухнуў падарунак, які начальнік польскай паліцыі атрымаў ва Украіне

15.12.2022 15:50
Пазней стала вядома, што прычынай выбуху ў будынку польскай паліцыі стаў гранатамёт, падораны ўкраінцамі.
Komenda Główna Policji
Komenda Główna PolicjiGoogle Maps

Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы пацвердзіла, што ў будынку Галоўнага ўпраўлення паліцыі Польшчы, у памяшканні, якое знаходзіцца побач з кабінетам начальніка паліцыі Яраслава Шымчыка, адбыўся выбух. Паведамляецца, што выбухнуў падарунак, які галоўны польскі паліцэйскі атрымаў падчас рабочай паездкі ва Украіну 11-12 снежня.

У Кіеве начальнік паліцыі Польшчы сустракаўся з кіраўніцтвам украінскай паліцыі і Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях. Генеральны інспектар (генерал-лейтэнант – рэд.) Яраслаў Шымчык падарунак атрымаў ад кіраўніка адной са служб. У выніку выбуху ён атрымаў лёгкія раненні і знаходзіцца ў шпіталі пад наглядам. Пашкоджанні, якія не патрабуюць гаспіталізацыі, атрымаў таксама адзін з офісных супрацоўнікаў паліцыі.

Польскі бок звярнуўся да сваіх украінскіх калег з патрабаваннем даць тлумачэнні.

Пазней стала вядома, што прычынай выбуху ў будынку польскай паліцыі стаў гранатамёт, падораны ўкраінцамі.

вс