Беларуская Служба

Польскія метэаролагі папярэджваюць: надыходзячая ноч будзе вельмі марознай

15.12.2022 22:01
Ноччу на поўначы Польшчы тэмпература месцамі знізіцца да мінус 19 градусаў.
Зіма ў польскіх Татрах aleksandra85foto/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польскі дзяржаўны Інстытут метэаралогіі і воднай гаспадаркі паведаміў, што ноч з чацвярга на пятніцу будзе вельмі марознай, беручы пад увагу тое, што нізкія тэмпературы ўжо даўно не назіраліся ў Польшчы. Паводле дзяжурнага сіноптыка краіны Гражыны Дамброўскай, ноччу на поўначы Польшчы тэмпература месцамі знізіцца да мінус 19 градусаў.

На паўднёвым усходзе прагназуецца мокры дождж і галалёд. На поўначы краіны туман, які можа абмежаваць бачнасць да 300 м.

Тэмпература ад -15 на паўночным усходзе і ўзбярэжжы Балтыкі, месцамі – да -19, да ад 3 да 10 градусаў ніжэй за нуль на астатняй тэрыторыі Польшчы.

вс