Беларуская Служба

У сотую гадавіну забойства першага прэзідэнта Польшчы Анджэй Дуда заклікаў палітыкаў да абачлівасці

16.12.2022 13:33
16 снежня спаўняецца 100 гадоў з дня забойства першага прэзідэнта Польшчы Габрыеля Нарутовіча, якое здзейсніў нацыяналіст Элігіюш Невядомскі.
. , , 16  2022 .
А. Дуда, Варшава, 16 снежня 2022 г. PAP/Piotr Nowak

Прэзідэнт Анджэй Дуда заявіў, што забойства першага прэзідэнта адроджанай Польшчы Габрыэля Нарутовіча з'яўляецца своеасаблівай перасцярогай для палітыкаў і ўсіх палякаў. 16 снежня спаўняецца 100 гадоў з дня забойства першага прэзідэнта Польшчы, якое здзейсніў нацыяналіст Элігіюш Невядомскі.

Прэзідэнт Анджэй Дуда ўшанаваў памяць Габрыеля Нарутовіча і ўсклаў кветкі на яго магілу. Польскі лідар падкрэсліў, што забойства адбылося на глебе недапушчальнай палітычнай варожасці:

-Мы заўжды павінны шукаць магчымасць для паразумення, размаўляць спакойна. Мы павінны заўжды дзейнічаць абачліва. З гэтае прычыны заклікаю ўсіх маіх калегаў наведаць Архекафедральны сабор у Варшаве і аддаць даніну пашаны Габрыелю Нарутовічу.

Першы прэзідэнт Рэспублікі Польшча, абраны Нацыянальным сходам, займаў найвышэйшую пасаду ў краіне ўсяго некалькі дзён. Падчас наведвання мастацкай галерэі «Захэнта» 16 снежня 1922 г. забойца стрэліў у яго тройчы. Адна з куль трапіла ў сэрца Габрыеля Нарутовіча. Прэзідэнт Нарутовіч быў пахаваны праз шэсць дзён у крыпце касцёлу Святога Яна Хрысціцеля ў Варшаве.

IAR/эж


99 гадоў таму быў застрэлены першы прэзідэнт Польшчы Габрыель Нарутовіч (ФОТА)

18.12.2021 12:48
Пасля замаху польскіх высокапастаўленых чыноўнікаў пачалі суправаджаць афіцэры аховы.