Беларуская Служба

У Польшчы ўшаноўваць ахвяр «Снежня 70-га»

17.12.2022 10:27
52 гады таму ў прыморскіх гарадах Польшчы пачаліся масавыя пратэсты працоўных мас супраць падвышэння цэнаў на асноўныя прадукты
         ,  1970 .
Удзеьнікі пратэстаў у Шчэціне патраюуюць пакарання вінаватых у забойстве працоўных, снежань 1970 г.PAP/Andrzej Witusz

Роўна 52 гады таму ў прыморскіх гарадах Польшчы пачаліся масавыя пратэсты працоўных мас супраць падвышэння цэнаў на асноўныя прадукты, названыя пазней «Снежнем 70-га». Дэманстрацыі  праходзілі з 14 па 22 снежня і ў выніку былі крыва задушаныя міліцыяй і войскам.

«Я аддаю даніну пашаны ахвярам, ​​якія загінулі ў выніку здушэння пратэстаў. Усе яны – героі свабоднай Польшчы», – напісаў прэзідэнт Анджэй Дуда ў лісце да ўдзельніку традыцыйнага жалобнага мітынгу, які прайшоў раніцай 17 верасня ля помніка «Ахяврам Снежня 70-га» у Гдыні. Удзельнікі цырымоніі падкрэсьлілі, што суды вольнай Польшчы ніколі не пакаралі вінаватых у камуністычных злачынствах перыяду 1970-1980-х гадоў.

Дэманстрацыі «Снежня 70-га» праходзілі ў Гданьску, Гдыні, Эльблонгу, Шчэціне і Слупску. У выніку іх падбаўлення загінулі 45 чалавек, яшчэ больш за 1100 атрымалі раненні. Каля 3 тыс. чалавек былі арыштаваныя. Дакладная колькасць ахвяраў дагэтуль невядомая. У выніку палітычнага крызісу, выкліканага падзеямі «Снежня 70-га», пасаду страціў першы сакратар ПАРП Уладзіслаў Гамулка, які кіраваў Польшчай з 1956 года.

IAR/эж

Польшча прыгадвае ахвяр ваеннага становішча

13.12.2022 15:39
Паводле падлікаў гісторыкаў, цягам ваеннага становішча ў Польшчы было забіта ад некалькіх дзясяткаў да ста чалавек, а інтэрнавана каля 10 тысяч палякаў, у тым ліку былыя кіраўнікі краіны і партыі.