Беларуская Служба

Палова палякаў плануе выдаткаваць ад 50 да 100 злотых на калядныя падарункі

18.12.2022 11:31
Сёлета, як і ў мінулым годзе, палякі найчасцей рыхтуюць падарункі для 4-5 чалавек і збіраюцца дарыць ім пераважна касметыку.
Ілюстрацыйнае фотаObraz Yvette Fang z Pixaba/CC0

Паводле даследавання аб перавагах і намерах польскіх спажыўцоў перад Калядамі, праведзенага UCE Research і аналітычна-даследчай платформай BLIX Group, 47 працэнтаў палякаў у сярэднім выдаткуюць на адзін падарунак ад 51 да 100 злотых. Для параўнання, у 2021 годзе такую ​​суму дэкларавалі 43% апытаных.

Справаздача паказвае таксама, што палякі часцей за ўсё (31%) плануюць дарыць падарункі 4-5 асобам. У цяперашні час большасць палякаў робяць падарункі толькі для сям'і і самых блізкіх сяброў.

Сярод найбольш папулярных калядных падарункаў палякі пазначылі касметыку (64% супраць 52% у 2021 годзе), цацкі (57%, у мінулым годзе было 64%) і салодкія прысмакі - 45%, у 2021 годзе было 51%.

PAP/юл