Беларуская Служба

Прэм'ер-міністр Польшчы заклікаў урад Германіі даць Украіне ўсе віды зброі

16.01.2023 16:09
Знаходзячыся з візітам у Берліне Матэвуш Маравецкі заявіў, што 30 гадоў ліберальнага свету аказаліся трыма дзесяцігоддзямі ілюзіі.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/CLEMENS BILAN / POOL Dostawca: PAP/EPA.

Заходняя Еўропа занадта лёгка паверыла, што рускага мядзведзя можна прыручыць. На думку кіраўніка польскага ўрада, параза Украіны можа стаць прэлюдыяй да Трэцяй сусветнай вайны.

«Таму сёння няма прычын блакаваць падтрымку Кіева і адкладаць справы на нявызначаны тэрмін. Я заклікаю ўрад Нямеччыны дзейнічаць рашуча, пастаўляючы Украіне ўсе віды зброі», - цытуе Маравецкага канцылярыя прэм'ер-міністра Польшчы.