Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда раскрытыкаваў магчымы ўдзел у Алімпійскіх гульнях спартоўцаў з Беларусі і Расіі. Раней Міжнародны алімпійскі камітэт заявіў, што расіян і беларусаў дапусцяць да ўдзелу ў летніх гульнях у Парыжы пад нейтральным флагам.
Падчас свайго візіту ў Лондане прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што спартсмены, якія падтрымліваюць расійскае ўварванне, не могуць удзельнічаць у спаборніцтвах.
«Я перакананы, што ніхто з тых, хто дапускае расійскую агрэсію ва Украіне і прымае палітыку, якая праводзіцца прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным, не можа ўдзельнічаць у вялікім свяце спорту, міру і сяброўства, якім з'яўляюцца Алімпійскія гульні. І ў гэтым не можа быць ніякіх сумневаў», – сказаў польскі прэзідэнт.
Раней польскі міністр спорту Каміль Бартнічук заявіў, што Польшча не выключае варыянта байкоту Алімпійскіх гульняў з удзелам беларускіх і расійскіх спартоўцаў. Міністр таксама паведаміў, што зборныя Расіі і Беларусі не прымуць удзел у Еўрапейскіх гульнях у Польшчы.
вс