- Будуць новыя прасацыяльныя і эканамічныя прапановы, падрабязнасці мы прадставім своечасова, – сказала газеце «Nasz Dziennik» былая прэм'ер-міністр Бэата Шыдла, адказваючы на пытанне, якія навіны рыхтуе ПіС да будучых выбараў. Яна дадала, што «трэба прасоўваць моду на сямʼю і дзяцей».
– Кожную кампанію мы пачынаем з прэзентацыі добра падрыхтаванай перадвыбарнай праграмы. Гэта заўсёды вынік размоваў з палякамі. Будуць новыя прасацыяльныя і эканамічныя прапановы, – паведаміла Бэата Шыдла, цяпер еўрадэпутатка ад кіроўнай партыі.
Асабіста яна лічыць, што сёння адным з самых вялікіх выклікаў для Польшчы зʼяўляецца дэмаграфія:
– Трэба ствараць такія ўмовы, якія даюць сем’ям адчуванне стабільнасці. Трэба прасоўваць моду на сямʼю і дзяцей. Наш урад пачаў гэты працэс у 2015 годзе, і гэтую дзейнасць неабходна працягваць у розных палітычных колах.
ав