Памежная ахова Польшчы паведаміла ў Twitter, што яшчэ два чалавекі былі затрыманыя непадалёк Мельніка, якія дапамагалі ў перасячэнні мяжы. Гэта былі грамадзяне Узбекістана.
Сярод 44 чалавек, якія спрабавалі незаконна прабрацца ў Польшчу, былі афганцы і грамадзяне Ірана, Сірыі ды Ірака. Двое затрыманых памочнікаў нелегальных мігрантаў перавозілі чатырох сірыйцаў і іракца.
З пачатку лютага польскі бок зафіксаваў больш за 800 спроб незаконнага пераходу мяжы з Беларусі ў Польшчу.
З пачатку года супрацоўнікі аддзела Памежнай аховы на Падляшшы затрымалі амаль 80 памочнікаў і арганізатараў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі.
ПР/юл