Беларуская Служба

Я. Качыньскі: Некаторыя дзяржавы Еўропы на працягу гадоў дазвалялі Расіі будаваць моц

03.03.2023 16:08
Цесная эканамічная супраца некаторых краін з Расіяй дазволіла ёй рыхтаваць узбраенне і стабілізаваць унутраную сітуацыю.
Яраслаў Качыньскі Foto: Wojciech Kusiński/Polskie Radio

Кіраўнік кіруючай партыі Польшчы Права і справядлівасць Яраслаў Качыньскі ў эфіры Польскага радыё сказаў, што некаторыя еўрапейскія дзяржавы ў апошнія дзесяцігоддзі падтрымлівалі Расію, нягледзячы на ​​адкрытае парушэнне ёю правоў чалавека.

Старшыня ПіС таксама падкрэсліў, што цесная эканамічная супраца некаторых еўрапейскіх краін з Расіяй дазволіла ёй рыхтаваць узбраенне і стабілізаваць унутраную сітуацыю.

- На працягу апошніх гадоў і дзесяцігоддзяў гэтая супраца выдатна служыла будаванню пазіцыі Расіі, незалежна ад таго, што Расія рабіла. Ужо з часоў вайны ў Чачні было бачна, што яна здольная на ўсё. Пры гэтым Расія атрымлівала вельмі сур’ёзны даход, які ішоў на ўзбраенне.

Яраслаў Качыньскі дадаў, што ўзровень карупцыі ў еўрапейскіх элітах вельмі высокі і разнастайны, а шчупальцы Расіі сягаюць вельмі далёка. "Усе дзеянні, у тым ліку і супраць Польшчы, рабіліся проста за грошы", — сказаў Качыньскі.

Паводле яго слоў, нібыта існуе план аб'яднання Еўропы не як федэрацыі, а як цэнтралізаванай дзяржавы пад кіраўніцтвам Германіі.

iar/нг