Беларуская Служба

Міністр юстыцыі і генпракурор Польшчы: Наша місія – знайсці і пакараць вінаватых у расійскіх злачынствах, учыненых ва Украіне

04.03.2023 10:38
Збігнеў Зёбра выказаў меркаванне, што неабходна ўзмацніць падтрымку ўкраінскай арміі і стварыць умовы для справядлівага суда і пакарання ваенных злачынцаў
           United for Justice  , 3
Міністр юстыцыі і генеральны пракурор Польшчы Зьбігнеў Зёбра падчас канферєнцыі канферэнцыі United for Justice у Львове, 3 сакавіка Фота: PAP/Ivan Mazepa

Міністр юстыцыі і генеральны пракурор Польшчы Зьбігнеў Зёбра заявіў, што «наша сумесная місія – знайсці і пакараць вінаватых у злачынствах, учыненых Расияй ва Украіне». Як падкрэсліў міністр падчас міжнароднай канферэнцыі United for Justice у Львове, гаворка ідзе пра тое, каб паказаць свету сапраўдны твар расийскага агрэсара.

Збігнеў Зёбра выказаў меркаванне, што неабходна ўзмацніць падтрымку ўкраінскай арміі і стварыць умовы для справядлівага суда і пакарання ваенных злачынцаў. Паводле яго, калі прэзідэнт Лех Качыньскі перасцерагаў ад імперскіх планаў Расіі, «свет не верыў», і ў наступныя гады Расія не толькі не трапіла пад санкцыі, але разам з ёй рэалізоўваліся такія інвестыцыі, як Nord Stream 2. Міністр юстыцыі і генеральны пракурор Польшчы адзначыў, што ўжо тады ў ЕЗ былі палітыкі, якія перасцерагалі ад гэтага, але іх голас гадамі ігнараваўся кіраўніцтвам Еўразвязу.

Тэма міжнароднай сустрэчы ў Львове – гэта спосабы прыцягнення Расіі да адказнасці за напад на Украіну і ўчыненыя злачынствы. Мінюст Польшчы ў камюніке з нагоды візіту Збігнева Зёбра ў Львоў нагадаў, што краіна ўдзельнічае ў зборы доказаў расійскіх злачынстваў з пачатку вайны.

iar/эж

 

Люты даўжынёю ў год: свет згадвае гадавіну вайны ва Украіне

24.02.2023 13:34
Год таму Расія ўварвалася ва Украіну. Так пачаўся найбуйнейшы еўрапейскі канфлікт пасля Другой сусветнай вайны.

Да помніка ахвярам расійскага імперыялізму ў Варшаве дадалі ўкраінскі элемент

24.02.2023 14:10
Новы элемент помніка ўшаноўвае памяць ахвяр вайны ва Украіне.