Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы ляціць на Блізкі Усход дзеля ўмацавання харчовай і энергетычнай бяспекі і процідзеяння расійскай прапагандзе

04.03.2023 18:09
Першым пунктам візіту А. Дуды стане наведванне Катара, там палітык возьме ўдзел у V канферэнцыі ААН, прысвечанай краінам, якія развіваюцца.
.
А. Дуда на трапе ўрадавага борта Крыніца: Kancelaria Prezydenta RP

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда адправіўся з афіцыйным візітам у Катар і Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. Візіт польскага лідара на Блізкі Усход будзе прысвечаны харчовай і энергетычнай бяспецы.

Кіраўнік Бюро міжнароднай палітыкі пры прэзідэнце Польшчы Марцін Пшыдач заявіў, што абедзве краіны экспартуюць энерганосьбіты, таму Польшча хоча выкарыстаць патэнцыял энергетычнага супрацоўніцтва напоўніцу. Барацьба з расійскай дэзынфармацыяй таксама ўваходзіць у лік мэтаў візіту Анджэя Дуды, удакладніў дыпламат:

-Трэба ўнесці яснасць у гэтую ілжывую рэальнасць, трэба змагацца з расійскай прапагандай. Кожная краіна Глабальнага Поўдня мае права голасу ў ААН, незалежна ад таго, наколькі яна вялікая ці маленькая. За гэты голас варта змагацца, зыходзячы з праўды і фактаў, адносна агрэсіўнай палітыкі Расіі.

Першым пунктам візіту прэзідэнта Польшчы ў краіны Персідскага заліву стане наведванне Катара. У Дохе Анджэй Дуда возьме ўдзел у V канферэнцыі ААН, прысвечанай краінам, якія развіваюцца. На палях канферэнцыі ў Катары запланаваны двухбаковыя перамовы прэзідэнта Анджэя Дуды з лідарамі краін Афрыкі і Блізкага Усходу.

Канцылярыя прэзідэнта Польшчы перасцерагае: Расія хоча падзяліць палякаў

02.03.2023 09:01
Кіраўнік Бюро па міжнароднай палітыцы ў Канцылярыі прэзідэнта РП, пракаментараваў спробы расійскай прапаганды дэстабілізаваць сітуацыю ў Малдове.