Беларуская Служба

Маравецкі: Разам з Украінай Польшча можа дапамагчы краінам нашага рэгіёну стаць незалежнымі ад расійскай энергетыкі

15.03.2023 12:15
Прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі заявіў, што пасля вайны Польшча разам з Украінай магла б дапамагчы краінам рэгіёну стаць незалежнымі ад расійскай энергетыкі.
Premier Mateusz Morawiecki: Polska buduje nowy ład energetyczny w Europie
Premier Mateusz Morawiecki: Polska buduje nowy ład energetyczny w EuropieKancelaria Premiera/Twitter

У Варшаве кіраўнік ураду ўдзельнічае ў канферэнцыі, прысвечанай польска-ўкраінскаму супрацоўніцтву ў справе пабудовы энергетычнай бяспекі.

Матэвуш Маравецкі падкрэсліў, што нашы краіны ўжо сёння будуюць электрасеткавыя сувязі. Ён прывёў прыклад сувязі паміж Хмяльніцкай АЭС і Жэшавам, якая цяпер мадэрнізуецца. «Гэтае злучэнне можа паслужыць універсальнаму ўмацаванню энергетычнай бяспекі як Польшчы, так і Украіны», – сказаў ён. Маравецкі дадаў, што вядуцца перамовы аб будаўніцтве новага злучэння ўкраінскай электрастанцыі Роўна – Хелмна. Ён заявіў, што ў будучыні дзякуючы гэтаму мы зможам выкарыстоўваць украінскую зялёную энергію ў Польшчы.

У сустрэчы на ​​Нацыянальным стадыёне PGE у Варшаве бяруць удзел прадстаўнікі польскага і ўкраінскага ўрадаў. Напачатку плануецца дыскусійная панэль на міжурадавым узроўні, а потым будуць дэбатаваць прадстаўнікі праўленняў энергетычных кампаній з Польшчы і Украіны. Размовы будуць датычыць паглыблення польска-ўкраінскага супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы.

Канферэнцыю ўзначальвае Polskie Elektrownie Jądrowe. Медыйным патронам мерапрыемства выступае Польскае радыё.

IAR / вх