Жэшаўскі аддзел Асацыяцыі «Wspólnota Polska» абвясціў спіс з 20 калектываў, якія возьмуць удзел у ХІХ Сусветным фестывалі польскіх фальклорных гуртоў. Прыедзе амаль 600 артыстаў, не будзе палякаў з Беларусі і Расіі.
Польскія калектывы з усяго свету сустрэнуцца ў Жэшаве 12-18 ліпеня. Прыедуць 20 гуртоў, гэта значыць амаль 600 артыстаў. Большасць, восем каманд, прыедзе са ЗША. Тры з Канады, двое з Чэхіі, па адным з: Аўстраліі, Бразіліі, Літвы, Малдовы, Германіі, Вялікабрытаніі. Таксама будзе гурт з Кіева, Украіны.
Не будзе палякаў з Беларусі і Расіі. «Калектывы з гэтых краінаў не падалі заявак, а калі б яны гэта зрабілі, то ў нас былі б праблемы», – прызнаўся Марыюш Грудзень.
Сёлета ўдзельнікаў фестывалю будзе менш, чым звычайна. Некаторыя пабаяліся прыязджаць у Падкарпацце з-за сітуацыі ва Украіне. Па гэтай жа прычыне ХІХ Сусветны фестываль польскіх фальклорных калектываў перанесены на 2023 год. Дагэтуль фестываль праводзіцца кожныя тры гады. Апошні, у ліпені 2019 года, тады прыехалі 33 каманды.
ав