Беларуская Служба

Вялікабрытанія гатовая прадаць Польшчы свае знішчальнікі «Тайфун»

20.03.2023 10:00
Нагадваем, палякі плануюць перадаць украінцам 28 самалёты МіГ-29.
Брытанскі сцягterimakasih0 /pixabay.com/CC0 Public Domain

Вялікабрытанія гатовая прадаць Польшчы свае знішчальнікамі Тайфун (англ. Eurofighter Typhoon), каб ліквідаваць недахопы ва ўзбраенні, пасля таго, як палякі перададуць Украіне свае самалёты МіГ-29.

Міністр абароны Вялікабрытаніі Бэн Уолес у інтэрв’ю выданню Die Welt паведаміў, што пакуль Лондан не атрымліваў ніякіх запытаў з Варшавы па гэтай справе, але калі такая просьба паступіць, то брытанцы будуць ставіцца да яе вельмі пазітыўна.

На мінулым тыдні прэзідэнт Анджэй Дуда абвясціў, што Польшча працягвае працэс перадачы Украіне знішчальнікаў МіГ-29. Усяго палякі плануюць перадаць украінцам 28 машын. Падобным чынам вырашыла зрабіць Славакія.

Польскі бок плануе замяніць самалёты МіГ- 29 паўднёвакарэйскімі самалётамі FA50, а затым таксама амерыканскімі знішчальнікамі F-35.

IAR/аз