Беларуская Служба

Caritas Polska расшырае праект «Сям'я – сямʼі» ва Украіне

21.03.2023 17:13
Дапамогу атрымаюць яшчэ пяцьсот семʼяў.
Здымак мае ілюстрацыйны характарMat. pras.

У гэтым годзе дабрачынная арганізацыя каталіцкага касцёла Caritas Polska пашырае сваю праграму дапамогі ва Украіне «Сямʼя – сямʼі». У Кіева-Жытомірскай епархіі дагэтуль падтрымку атрымалі 650 семʼяў. Цяпер Caritas Polska падтрымае семʼі з Харкаўскай вобласці.

«Сем’і, асабліва шматдзетныя, ужо стаяць на ўліку ў нашым цэнтры», – паведаміў ксёндз Войцех Стасевіч, дырэктар Caritas-SPES Харкаў.

- У Харкаўскай вобласці вельмі вялікая запатрабаванасць у гэтай праграме, таму, што там вельмі шмат семʼяў, якія пакутуюць, у прыватнасці ад расійскай агрэсіі пакутуюць дзеці. Кожны дзень мы ўносім на ўлік 40 семʼяў, у нас толькі такія магчымасці, але кожны дзень мы атрымлівае каля 300 мэйлаў з пытаннямі, аб тым, як доўга будзе працаваць гэты праект, да калі можна рэгістравацца.

Дапамогу атрымаюць яшчэ пяцьсот семʼяў, гэта каля тысячы пяцісот чалавек у Харкаўска-Запарожскай дыяцэзіі.

Найбольш малазабяспечаныя семʼі атрымліваюць прамую грашовую дапамогу, прыкладна дзве тысячы чатырыста грыўняў на чалавека. Праграма Caritas Polska павінна быць рэалізавана да канца гэтага года.

IAR/яс