Беларуская Служба

Польшча атрымала новую партыю танкаў і САУ з Паўднёвай Карэі

22.03.2023 14:47
Летась Польшча падпісала з Паўднёвай Карэяй пагадненні на набыцці 1 тыс. танкаў K2, больш за 600 САУ K9, каля 300 сістэм залпавага агню K239 і 48 вучэбна-баявых самалётаў FA-50.
   9
Самаходная артылерыйская ўстаноўка К9 карэйскай вытворчасціHanwha/twitter

Польшча атрымала пяць танкаў K2 Black Panther і 12 самаходных артылерыйскіх установак K9 Thunder. Бронетэхніка прыбыла ў порт Гдыні, паведаміў віцэ-прэм'ер і міністр нацыянальнай абароны Польшчы Мар’юш Блашчак.

Танкі і САУ паступяць на ўзбраенне 16-й механізаванай дывізіі, якая дыслакуецца ў Вармінска-Мазурскім ваяводстве, што мяжуе з Калінінградскай вобласцю Расіі.

Блашчак падкрэсліў, што тэхніка будзе накіраваная ў гэты польскі рэгіён невыпадкова, паколькі размова ідзе аб «стварэнні такой сілы, якая будзе адпужваць агрэсара».

«Пуціну варта некалькі разоў падумаць, перш чым ён вырашыць прыняць дрэннае рашэнне напасць на Польшчу, паколькі польскія ўзброеныя сілы становяцца ўсё мацнейшымі, яны аснаджаныя сучаснай тэхнікай. Гэта практычная рэалізацыя дактрыны стрымлівання і абароны, дактрыны Паўночнаатлантычнага альянсу», – зазначыў Мар’юш Блашчак.

Летась Польшча падпісала з Паўднёвай Карэяй пагадненні аб набыцці 1 тыс. танкаў K2, больш за 600 САУ K9, каля 300 сістэм залпавага агню K239 і 48 вучэбна-баявых самалётаў FA-50.

На пачатку снежня Польшча атрымала першую партыю ўзбраенняў з Рэспублікі Карэя – 10 танкаў K2 і 24 CАУ K9.

вс