Беларуская Служба

Міжнародны варшаўскі аэрапорт імя Фрыдэрыка Шапэна падвёў вынікі пасажырскага руху ў лютым бягучага года

22.03.2023 16:51
У рэкордным 2019 годзе ён абслужыў амаль 19 млн пасажыраў.
Міжнародны варшаўскі аэрапорт імя Фрыдэрыка ШапэнаChopin Airport/Twitter

Міжнародны варшаўскі аэрапорт імя Фрыдэрыка Шапэна падвёў вынікі пасажырскага руху ў лютым бягучага года. Так, за апошні зімовы месяц аэрапорт абслужыў амаль 1 млн 120 тыс. пасажыраў. Гэта 96% ад лічбы пасажыраў, абслужаных у аналагічным месяцы 2019 года – апошнім дапандэмійным годзе.

У лютым сёлета ў аэрапорце імя Шапэна было здзейснена 9 тыс. 700 аперацый з удзелам пасажырскіх самалётаў.

З пачатку бягучага года галоўны аэрапорт краіны абслужыў 2 млн 255 тыс. чалавек, у тым ліку 224 тыс. – ва ўнутраным руху. У студзені і лютым 1 млн 200 тыс. пасажыраў перавезла нацыянальная авіякампанія LOT, 480 тыс. чалавек – бюджэтная WIZZ Air.

У сакавіку ўваходзіць летні расклад палётаў. У гэты перыяд LOT, у прыватнасці, плануе павялічыць частату палётаў у Сеул, Маямі і Пекін. У кітайскую сталіцу польская авіякампанія будзе выконваць рэйсы пяць разоў на тыдзень у два пекінскія аэрапорты. У летні сезон LOT павялічыць частату палётаў у Вільню да 28 на тыдзень.

Аэрапорт імя Шапэна – найбольшы ў краіне. У рэкордным 2019 годзе ён абслужыў амаль 19 млн пасажыраў.

вс