Беларуская Служба

125 чалавек спрабавалі нелегальна перайсці з Беларусі ў Польшчу

24.03.2023 16:21
Польскія памежнікі сігналізуюць пра рост спроб парушэння польскай мяжы.
Ілюстрацыйнае фотаhttps://twitter.com/Straz_Graniczna

Учора 125 чалавек спрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу, паведамілі ў Памежнай ахове. У тым ліку 33 чалавекі падыходзілі да памежнага мура, але потым сышлі ў глыб Беларусі.

На ўчастку, які ахоўваецца пагранзаставай у Крынках, Свіслач пераплылі 15 грамадзян Самалі і двое еменцаў і сірыйцаў. Таксама праз памежную раку, але ў раёне заставы ў Баброўніках, чацвёра грамадзян Сірыі пераправіліся на пантоне.