Беларуская Служба

Прадстаўнік польскага парламенту стараецца пераканаць амерыканцаў падтрымаць уступленне Украіны ў НАТА

25.03.2023 11:31
Краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы падтрымліваюць сяброўства Украіны ў НАТА, але амерыканскія палітыкі і грамадскасць да гэтага яшчэ не падрыхтаваныя.
Radosław Fogiel, wraz z przewodniczącymi parlamentarnych komisji spaw zagranicznych Ukrainy, Litwy, Czech i Hiszpanii spotykał się z przedstawicielami amerykańskiego rządu i parlamentu
Radosław Fogiel, wraz z przewodniczącymi parlamentarnych komisji spaw zagranicznych Ukrainy, Litwy, Czech i Hiszpanii spotykał się z przedstawicielami amerykańskiego rządu i parlamentutwitter.com/radekfogiel

Старшыня парламенцкага камітэту па замежных справах польскага Сейма Радаслаў Фогель заявіў, што падчас саміту ў Вільні паўночна-атлантычны альянс павінен вызначыць перспектыву ўступлення Украіны ў НАТА. Радаслаў Фогель знаходзіцца ў Вашынгтоне, дзе разам са сваімі калегамі з Украіны, Літвы, Чэхіі ды Іспаніі ён сустрэўся з прадстаўнікамі амерыканскага ўраду і парламенту.

Радаслаў Фогель сказаў, што краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы падтрымліваюць сяброўства Украіны ў НАТА, але амерыканскія палітыкі і грамадскасць да гэтага яшчэ не падрыхтаваныя.

- Мы б хацелі, каб рэзультатам саміту НАТА ў Вільні стала вызначэнне канкрэтнай перспектывы ўступлення Украіны ў НАТА.

Старшыня парламенцкага камітэту па замежных справах дадаў, што цяпер сяброўства Украіны ў НАТА ўжо не выглядае немагчымым. Падчас візіту ў Вашынгтон Фогель і яго калегі з іншых краінаў таксама ўзялі ўдзел у канферэнцыі Каліноўскага ў Амерыканскім кангрэсе, прысвечанай сітуацыі ў Беларусі.
Радаслаў Фогель сказаў, што перамога Украіны можа падтрымаць таксама імкненне беларусаў да свабоды.

- Перспектыва перамогі Украіны можа быць вельмі істотнай для Беларусі. Калі ўдасца перамагчы Расію, таксама і рэжым Лукашэнкі можа пачаць развальвацца.

З чацвярга ў сустрэчах з амерыканскімі кангрэсменамі ўдзельнічае міжнародная дэлегацыя кіраўнікоў камітэтаў па замежных справах парламентаў. Іх задача – пераканаць палітыкаў падтрымаць сяброўства Украіны ў НАТА і аказваць больш рашучую дапамогу Кіеву ў барацьбе з расійскай агрэсіяй.

iar/нг