Беларуская Служба

Міністр культуры: У Расіі знаходзіцца некалькі сотняў твораў мастацтва, якія павінны быць вернутыя

25.03.2023 18:45
Польшча падала Расіі агулам 20 заяў на рэстытуцыю, якія тычацца некалькіх сотняў твораў мастацтва. 
Міністр Пётр Гліньскіфота: Twitter/@kultura_gov_pl

Міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Пётр Гліньскі паведаміў, што, паводле польскіх звестак, у Расіі знаходзіцца некалькі сотняў твораў мастацтва, якія павінны быць вернутыя ў Польшчу.

Падчас сустрэчы з выбарцамі ў Лодзі віцэ-прэм'ер паведаміў, што Польшча падала Расіі агулам 20 заяў на рэстытуцыю, якія тычацца некалькіх сотняў твораў мастацтва. Пры гэтым ён адзначыў, што расіяне звычайна не рэагуюць на гэтыя запыты або спасылаюцца на ўнутраныя правілы. Міністр падкрэсліў, што гэта парушэнне міжнароднага права.

Учора стала вядома, што 26 графікаў з калекцыі гданьскага купца, калекцыянера і бібліяфіла Якуба Кабруна, якія былі занесеныя ў базу дадзеных ваенных стратаў, папоўняць калекцыю Нацыянальнага музею ў Гданьску. Пётр Гліньскі паведаміў, што паводле ранейшых звестак, мастацкія творы павінны былі знаходзіцца ў Расіі, але аказалася, што яе ўладальнікам зʼяўляецца Пётр Моленда, які пагадзіўся вярнуць іх дзяржаве.

Калекцыя Якуба Кабруна на дадзены момант зʼяўляецца найбольш каштоўнай часткай калекцыі Друкарні Нацыянальнага музею ў Гданьску. Калекцыя гравюр, якая захоўвалася ў былым доме Кабруна, уключала творы вядучых мастакоў галандскай, нямецкай, італьянскай і французскай школ, як старых майстроў, так і мастакоў-сучаснікаў калекцыянера.

iar/нг