Беларуская Служба

Дырэктар польскага Цэнтру стратэгічных даследаванняў: Бяспека расійскага ядзернага арсеналу можа апраўдаць расійскую інтэрвенцыю

26.03.2023 08:30
 .
Ілюстрацыйнае фота.Фота: Міністэрства абароны РФ

Дырэктар польскага Цэнтру стратэгічных даследаванняў Адам Эбэрхард (Adam Eberhardt), блізкі да польскага ўраду, пракаментаваў у сваім Твітары заяву Пуціна аб размяшчэнні ў Беларусі ядзернай тактычнай зброі.



«Расія размесціць у Беларусі тактычную ядзерную зброю. Гэта чарговы эпізод запалохвання адчувальнага да ядзернай тэматыкі Захаду, але пры гэтым павольнага аншлюсу Беларусі. Бяспека ядзернага арсеналу ў выпадку неабходнасці можа апраўдаць расійскую інтэрвенцыю (у Беларусь – Рэд.)». – напісаў Эбэрхард.

Уладзімір Пуцін заявіў, што Расія размясціла ў Беларусі 10 самалётаў, здольных несці тактычную ядзерную зброю. А да 1 ліпеня, па яго словах, у Беларусі скончыцца будаўніцтва сховішча для тактычнай ядзернай зброі. Пуцін дадаў, што Лукашэнка даўно ставіць пытанне аб размяшчэнні ў Беларусі расійскай тактычнай ядзернай зброі. Пуцін заявіў, што зброю Беларусі Расія не перадасць, але размесціць сваю на тэрыторыі краіны.

svaboda.org / вх