Беларуская Служба

Амбасадар ЗША пра размяшчэнне пастаяннага амерыканскага гарнізона ў Польшчы: Гэта гістарычны момант

29.03.2023 07:25
Да гэтага амерыканскія салдаты знаходзіліся там ратацыйна.
A
Aмбасадар ЗША ў Польшчы Марк Бжэзіньскі Foto: pl.usembassy.gov

«Гэта гістарычны момант» – гэтак амбасадар ЗША ў Польшчы сказаў пра толькі што створаны ў Познані першы амерыканскі гарнізон. У інтэрв'ю Польскаму радыё Марэк Бжэзіньскі падкрэсліў, што гэта першы пастаянны амерыканскі гарнізон у Польшчы.

«Як амерыканец польскага паходжання, я надзвычай ганаруся рашэннем прэзідэнта Джо Байдэна пастаянна размясціць амерыканскія войскі і ваенныя офісы тут, у Польшчы. Так, гэта сапраўдны прарыў і гістарычны момант. Я назіраў за Польшчай усё сваё жыццё і я добра ведаю, што Ян Новак-Езяранскі, мой бацька Збігнеў Бжэзінскі і іншыя вельмі чакалі гэтага моманту, чакалі, што слова «пастаянны» будзе асацыявацца з амерыканскай ваеннай прысутнасцю ў Польшчы«, – сказаў Марэк Бжэзіньскі.

З сакавіка ў Camp Kosciuszko пастаянна знаходзяцца амерыканскія салдаты. Да гэтага яны знаходзіліся там ратацыйна.

Амбасадар Марэк Бжэзіньскі дадаў, што заходняя стратэгія дапамогі Украіне і абароны ўсходняга флангу НАТА працуе і Злучаныя Штаты будуць падтрымліваць украінцаў столькі, колькі спатрэбіцца.

Цалкам размова ў эфіры Першай праграмы Польскага радыё пасля 17.30 у перадачы «Więcej Świat».

IAR/яс