Беларуская Служба

Палітык Аляксандр Мілінкевіч: Калі людзі не пачуваюцца народам, яны не разумеюць, што трэба змагацца супольна

01.04.2023 14:09
У Варшаве адбылася публічная дыскусія, прымеркаваная да 105-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
    ,   105-
У Варшаве адбылася публічная дыскусія, прымеркаваная да 105-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай РэспублікіФота: Radyjo.net

У дыскусіі ўдзельнічалі амбасадар Рэспублікі Польшча ў Беларусі Артур Міхальскі, дырэктар Цэнтру ўсходніх даследаванняў Войцех Кананчук, палітык Аляксандр Мілінкевіч, прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету Аліна Коўшык. Мадэраваў сустрэчу Лукаш Ясіна, прэс-сакратар МЗС Польшчы.

Сцісла галоўную ідэю размовы можна сфармуляваць так: падзеі 1918 года былі вызначальнымі для станаўлення беларускай дзяржаўнасці, а 2020 год прынёс гістарычныя падзеі, якія, апрача таго, што ўвойдуць у падручнікі па гісторыі, прынеслі важны пазітыўны міф. А барацьба з дыктатарую не бываае простаю.

Палітык Аляксандр Мілінкевіч нагадаў пра падзеі з гісторыі Беларусі, якія многае тлумачаць:

– Калі Беларусь атрымала незалежнасць у 1991 годзе, я тады быў віцэ-мэрам горада Гродна, каралеўскага горада Гродна, думалі мы, што гэта назаўсёды: Шушкевіч – кіраўнік дзяржавы, па тэлебачанню – беларуская мова. І раптам прыходзіць Лукашэнка. Часам у нас пытаюцца, чаму вы аддалі ўладу Лукашэнку? Як гэта атрымалася? Столькі разумных, адукаваных людзей, якія любяць Беларусь. Як так выйшла? І мой адказ кароткі: былі мы страшна вынішчаныя. Ніводная савецкая рэспубліка не была на такіх пазіцыях, страціўшы свае культуру, мову, гісторыю, сваю праўду. Але ніводны народ не аддае сваёй культуры дабравольна. Такая палітыка ў Савецкім саюзе была і да вайны, і пасля вайны. Палітыка дэнацыяналізацыі. Калі людзі не пачуваюцца народам, яны не разумеюць, што трэба змагацца супольна, яны становяцца індывідуалістамі. Кожны думае пра свае кашалькі, заробкі, дзяцей. І многія беларусы не пачуваліся беларусамі, не зналі сваёй гісторыі. Я кажу: калі б у палякаў забраць веды пра Баторага, Касцюшку, ці палякі былі б палякамі? І выйграў Лукашэнка, ён сапраўды супер-таленавіты папуліст. Я быў на сходзе з ім у Гродна ў той час: жанчыны плакалаі, а ў мужчын слёзы былі на вачах. Ён абяцаў Савецкі саюз, але лепшы, рэфармаваны, дэмакартычны і гэтак далей. Ну, і атрымалася што атрымалася. Маем дыктатару, а з дыктатурай змагацца складана.

Арганізатарам публічнай дыскусіі выступіла МЗС Польшчы, а падтрымаў ідэю Варшаўскі музычны ўніверсітэт імя Фрыдэрыка Шапэна.

вх