Віцэ-прэм’ер, міністра сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі Генрык Кавальчык у нядзелю ў праграме «Тыдзень» у эфіры TVP1 расказваў пра вынікі сельскагаспадарчага «круглага стала» пра сітуацыю на рынку ў сувязі з колькасцю ўкраінскага збожжа, імпартаванага ў Польшчу. Нагадаем, польскія фермы апынуліся стратнымі ў выніку павялічанага імпарту з Украіны. Яны ладзілі не адзін пратэст з патрабаваннем вырашыць сітуацыю.
Паводле слоў віцэ-прэм'ера, ёсць некалькі прапаноў адносна дзеянняў па стабілізацыі сітуацыі на рынку збожжа, у тым ліку: паляпшэнне адгрузкі збожжа за мяжу, а таксама вызваленне складоў перад уборкай за кошт павелічэння экспарту.
Дагэтуль вугаль быў прыярытэтам, калі казаць пра польскія парты і чыгунку. Зіма мінае, таму цяпер у прыярытэце збожжа. У выніку гэтыя парты значна павялічаць свае магчымасці, падкрэсліў Кавальчык.
– Безумоўна, важна, што ў нас ёсць кропкі збыту і іх пошук працягваецца. У асноўным гэта краіны Афрыкі, – адзначыў міністр.
На пытанне, калі фермеры змогуць разлічваць на першыя выплаты па стратах, панесеных у сувязі з наплывам украінскага збожжа, ён адказаў: «Думаю, праз некалькі тыдняў».
ав