Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі ўзнагароджаны ордэнам Белага Арла

05.04.2023 12:20
Ордэн Белага Арла – найстарэйшая і найбольш каштоўная польская дзяржаўная ўзнагарода.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі быў узнагароджаны ордэнам Белага Арла PAP/Radek Pietruszka

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі быў узнагароджаны ордэнам Белага Арла за заслугі ў паглыбленні адносінаў паміж Польшчай і Украінай, дзейнасць па бясьпецы і непахіснасць у абароне правоў чалавека. Пра гэта паведаміла Канцылярыя прэзідэнта Польшча.

Уручэнне ўзнагароды адбылося падчас цырымоніі ў Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве.
«Цяжка схаваць слёзы эмоцый, гледзячы на Вашу службу Радзіме. Вы не кінулі ні Украіны, ні сваіх суайчыннікаў. Вы ўзорны кіраўнік дзяржавы і нацыі», – сказаў падчас цырымоніі прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.

Анджэй Дуда падкрэсліў, што ордэн Белага Арла – найстарэйшая і найбольш каштоўная польская дзяржаўная ўзнагарода. Яна ўручаецца выключным людзям за іх дзейнасць на карысць Польшчы.

IAR/Twitter/аз


Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі прыбыў з афіцыйным візітам у Польшчу

05.04.2023 08:45
Галоўным пунктам візіту стануць перамовы прэзідэнтаў Польшчы і Украіны.