Беларуская Служба

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі прыбыў з афіцыйным візітам у Польшчу

05.04.2023 08:45
Галоўным пунктам візіту стануць перамовы прэзідэнтаў Польшчы і Украіны.
Прэзідэнты Зяленскі і Дуда – архіўнае фотаFoto: Marek Borawski/KPRP

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі і першая лэдзі Украіны Алена Зяленская ўжо знаходзяцца ў Польшчы, паведаміў кіраўнік Бюро міжнароднай палітыкі ў Канцылярыі прэзідэнта Польшчы Марцін Пшыдач. Гэта першая такая паездка ўкраінскага лідара з пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну.

Запланаваныя сустрэчы з прэзідэнтам Анджэем Дудам, прэм'ер-міністрам Матэвушам Маравецкім, а таксама спікерамі польскага Сейма і Сената.

Кульмінацыяй дня стане сумеснае выступленне абодвух прэзідэнтаў і сустрэча з палякамі і ўкраінцамі ў Каралеўскім замку ў Варшаве.

IAR/аз

Прэм'ер Польшчы напярэдадні сустрэчы з Зяленскім: Расія панявольвала нас 300 гадоў, а зараз упершыню нехта іншы гіне за нашу свабоду

04.04.2023 16:33
У сераду, 5 красавіка, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыбудзе з афіцыйным візітам у Варшаву.